(Текст предоставил: Евгений Барышников) |
Барышников Евгений |
Евгений Барышников. Зьдзіўлены ветразь шалее на мачце пахіленай Пасрод нерухомасьці вод. Чайкі, адчаем зьнясіленыя, Б'юцца грудзямі аб лёд. Крочыць цяжка. Павекі ўздыму заінелыя. Адчуваю сьвятло — значыць покуль жывы? Прызвычайваю вочы да белага, Ды з-пад броваў, з марозу сівых, Пазіраю ўсьлед бруйнае замеці, Што сягае за небакрай... Божухна, дай быць пры памяці, Адшукаць шлях да берагу дай! Хмары лунаюць апончамі шэрымі вершнікаў, Тых, што спрадвеку штурмуюць вятрыскам-лязом Мур берагоў, дзе чакаюць драпежнікаў Дзіды паморскіх лясоў. Там, за лясамі, дзе вежы імхамі аблеплены, Вы мне казалі: "Вясны дачакаймася, пан!" Аж я, пыхаю ўласнай асьлеплены, На поўнач Рушыў быў свой караван. Толькі ўсе коґі, спужаўшыся, хутка вярнуліся, Узняўшы мяцеж. Няхай Бог ім судьдзя. А ўжо на золку ў сківіцах льдоў задыхнуліся Мары мае і ладдзья. Вые завея дзеўкай разбэшчанай. Футра халоднае цяжкае долу хіне. Воі мае, каго Зюзя ўзяў першымі, Клічуць зь нябёсаў мяне. А пада мною, ў глыбінях, пад коўдрай лядоваю, Людзі марскія чакаюць сканчэньня часоў... Ў белай бязьмежнасьці стома адольвае Сына паморскіх лясоў. Кратаю вуснамі сьнег... Ўвесну станем тапельцамі... Раптам князёўны марской... твар пад ільдом прамільгне... Ў сэрцы згасае цяпельца. Мы — Здабыча чаек, ахвяра зіме. *************** Ветразь рызьзём застанецца на мачце пахіленай. Хмараў сукно захіне белых птушак палёт. А сярод мора, скаванага цішай магільнаю, Высіцца вусьцішны стод. І адлятаючы ў вырай бурштынавы, Ўсе мы ўбачым чароўныя сны... Бог не даруе, даруйце ж мне Вы, панове, Што я не дачакаўся вясны!.. 2007