Трымай мяне
Татьяна Белоногая
Dm B Dm B
Dm B Dm B
Мой тата кажа:
Dm B Dm B
"Праўда ў кожнага свая".
Dm B Dm C A
Мая маці кажа: "Любі людзей".
Мая сястра кажа:
"Я не ведаю куды пайсці".
Мая бабуля кажа:
"Галоўнае, каб не было вайны".
Dm Gm A
П: Трымай мяне на коўзкіх прыступках
Dm Gm A
Трымай мяне, неіснуючы хлопчык.
Трымай мяне на халодных пралётах
Трымай мяне, цвёрды голас.
У кожнага свая
Ў галаве вайна.
І кожны сам замінае сабе.
А я уяўлю,
Што я заўтра памру,
І зраблю тое,
Што хацела зрабіць учора.
П:Трымай мяне на коўзкіх прыступках
Трымай мяне, неіснуючы хлопчык.
Трымай мяне на халодных пралётах
Трымай мяне, цвёрды голас.