(Текст предоставил: Алесь Камоцкий) |
Камоцкий Алесь |
Алесь Камоцкий. На крок мы наблізілі неба, Знайшоўшы сябе ў жыцьці, Каб незразумелым суседзям Спакойна грахі адпусьціць. Даніну цярпеньню сплаціўшы, Пазбыцца няпэўных надзей. Каб холад цяплей перажыўся, На ганак выходзіць радзей. Утульнае пекла ілюзій Шануе прасторы свае, І людзі, нібыта, як людзі – Чагосьці ўсім не стае. Для шчасьця ня трэба нагоды, А толькі пачатак і час, Паціху выходзячы з моды, Яно не сумуе бяз нас. Ратуе ўсьмешка спагады Ад марнай дарогі назад – Бязьлітасны смак лістапада Плыве паўз натомлены сад, Дзе яблыкі адбранзавелі, Галіны згубілі лісты, У сьвет нечаканых завеяў Ня хочаш, а трэба ісьці.