(Текст предоставил: Алесь Камоцкий)
Камоцкий Алесь

Якою дарогай патрапіць у рай?..

                  Алесь Камоцкий.

Якою дарогай патрапіць у рай?–
Пытаньне шукае адказ.
Мы толькі зьбіраліся шлях выбіраць,
Калі ён ужо выбраў нас.

Займае дыханьне і словы маўчаць,
У марах суцэльны разлад,
Ня хочацца верыць упартым вачам,
Што гэта дарога назад.

І кожны там быў, ды ня кожны пасьпеў
У самым звычайным жыцьці
Убачыць ня тое, што бачыць прасьцей,
А тое, што варта знайсьці.

Якою дарогай вяртацца назад,
За межы бягучага дня?
Спыняецца час, каб усім паказаць,
Што тут яна толькі адна.

Дарога назад – гэта сон і падман,
Дзе дзівам прыпынены час,
Свой наканаваны зьдзяйсьняючы план,
Жыцьцю прапаноўвае нас.

Займае дыханьне, і словы маўчаць,
У мары зьмяняецца смак,
Здаецца, мы можам яшчэ раз пачаць,
Ды толькі ня ведаем як.


Бард Топ elcom-tele.com      Анализ сайта