(Текст предоставил: Алесь Камоцкий)
Камоцкий Алесь

У цішы старой дубровы я сустрэўся з іншым днём...

                  Алесь Камоцкий.

У цішы старой дубровы я сустрэўся з іншым днём, 
Зьнікаў яго пачатак там, дзе абрываўся сон,
І ляжала ценем памяць на ўсіх маіх шляхах,
Але запелі птушкі, каб ішоў цябе шукаць.

Твой цень казаў маім вачам, што трэба не зьдзіўляцца, 
Калі зязюля раптам замаўчыць.
Яна з нажытых мной гадоў, пакінуўшы сямнаццаць,
Усе, што будуць апасьля, дазволіць не лічыць.

У цішы старой капліцы чую я, як ты маўчыш,
Як не куе зязюля і хвіліна не ляціць,
Як забыўся звыклы клопат даганяць мае сьляды,
Як цень тваёй усьмешкі зноў хавае мой уздых.

За імгненьне да каханьня цень спыніўся на мяжы,
Каб нагадаць мінуламу, дзе сьлед яго ляжыць.
Ад чаканьня да памкненьня крок дарогу перайшоў,
І я адчуў, як розум мой яднаецца з душой.


Бард Топ elcom-tele.com      Анализ сайта