(Текст предоставил: Алесь Камоцкий) |
Камоцкий Алесь |
Алесь Камоцкий. Далёка-далёка дзіцячыя сны, Іх памяць надзейна умеюць хаваць Межы галоўных пытаньняў зямных, Дзе кожнаму сьніцца дарога свая. Мы чуем і бачым па-іншаму зараз, За часам, што лёсы у рэкі зьлівае, Адбіткі дзіцячых, нязьдзейсьненых мараў Зьвіняць ва ўсьмешках дарослых вачэй. Дарослыя крокі блукаюць навокал, Шукаючы выйсьця, знаходзяць дарогу, Знайшоўшы дарогу, зьнікаюць патроху Шэрым туманам былога жыцьця. Далёка-далёка нябесныя сны Нястомная памяць умее схаваць. У межах галоўных пытаньняў зямных Ня кожнаму дасца дарога свая.