(Текст предоставил: Инна Шабельная) |
Шабельная Инна |
муз. Инна Шабельная, стихи Инны Снарской. Першы снег, як воўк галодны, Рана, рана на палі. Ты самотны, ты бязродны, Без цябе душа баліць. Воўк мой – снег, сляпое лісце Зноў ад холаду дрыжыць. Так і я сама калісці: Выжываць – амаль не жыць. Выжываць самотай ў сэрца. Выць, калі агорне жах, А каб з голаду не ўмерці- Па чужых блукаць дварах. А душа душою тужыць, А душа душой баліць... Белы воўк палямі кружыць I не ўмее гаварыць. Першы снег, як воўк галодны, Рана, рана на палі. Ты самотны, ты бязродны, Без цябе душа баліць. А душа душою тужыць, А душа душой баліць... Белы воўк палямі кружыць.