(Текст предоставил: Инна Шабельная) |
Шабельная Инна | Посмотреть (исп. Инна Шабельная и Светлана Пышненко) |
муз. Инна Шабельная, стихи Нины Маевской. З гэтай сіняе азярыны Па начах маладзік п҆е ваду. Вузкай сцежачкай за адрынай Я цябе у свой свет павяду. I раней ён сдаваўся мне раем. А з гадамі дык нават мілей. Бачыш, ластаўка замірае На ляту каля белых лілей. Ёсць імя тут у кожнай былінкі, Ды адкрыцці рабіць і рабіць Глянь, на пальчыку кожнай травінкі Дыяментны пярсцёнак зіхціць. Пройдзем крыху абветраным галам, Калі ногі паколеш,- трывай. Як усё зарасло астрагалам! Ен, па-нашаму,- куравай. Тут не думаеш болей аб хлебе. I па-іншаму хочацца жыць. Бачыш, турман куляецца ў небе, Мусіць, скора у нас задажджыць. А пакуль пад разгалістым дубам Пасядзім у шамотнай цішы. Гэтак хораша мне тут і люба, Бо часцінка мае тут душы.