(Текст предоставил: Инна Шабельная)
Шабельная Инна Посмотреть (исп. Инна Шабельная и Светлана Пышненко)

Доля.

                  муз. Инна Шабельная,
                  стихи Янки Купалы.

Мая доля, дык вось доля,
Каб ты, лопнула была!
Каб у чыстае дзе поле
Ад мяне ты уцякла!
   Чаму ж, доля ты цяжкая,
   Тут мне шчасця не даеш?
   Чаму ж, горкая такая,
   Смерць мне лепей не пашлеш?

Гэтак цягам мяне мучыш,
Як душу у пекле чорт;
Гэтак сэрца маё сушыш,
Што аж сам я ссох як хорт!
   Не даеш ты мне спакою
   Ані ўночы, ані ўдзень,-
   Усё ходзіш ты за мною,
   Як нябожчыка той цень.

Куды толькі не памкнуся
Каб хоць трохі лепей жыць,
Дык калі не аглянуся,
Мая доля тут бяжыць.
   I усё мне зкруціць, змуціць,
   Як хто дзе калом ваду.
   I душу маю засмуціць
   I нашле злую бяду.

Мая доля, дык вось доля,
Каб ты, лопнула была!
Каб у чыстае дзе поле
Ад мяне ты уцякла!
   Чаму ж, доля ты цяжкая,
   Тут мне шчасця не даеш?
   Чаму ж, горкая такая,

Мая доля, дык вось доля
Мая доля, дык вось доля
Мая доля.


Бард Топ elcom-tele.com      Анализ сайта