(Текст предоставил: Евгений Барышников) |
Барышников Евгений | Посмотреть (исп. автор) |
Евгений Барышников. Балтыка. Драбязой трох краінаў у кішэнях зьвініць памяць, пылам бурштынавым ўспыхне на прысаку алтара́ зара́. Балтыка. Паміж пальцаў тае часу пясок, струмяніць-сьпявае, шэпча гісторыі соснам і вязам... Хтосьці пусьціў карані, А хтосьці проста загразнуў. А мы ма́рылі морам, мы мірна ма́рылі морам. Ма́рылі морам, мы марылі морам... Балтыка. Ў выдмах грае вецер, сушыць струны рыбацкіх сецяў, вусны салёныя, сны, мокрыя валасы завіваюцца ў танцы на лязе касы лясы. Балтыка. Рассякае касою варыянтаў мора напалам, надвое: ціхі затон праваруч, налева — салёныя хвалі. Вагаюцца шалі між тымі, што хвалілі, і тымі, што хвалявалі. А мы ма́рылі морам, мы мірна ма́рылі морам мы. ма́рылі морам, мы ролі мералі, мроілі, мелі, мары́лі, малілі, раілі, марна мы марылі морам, мы марна марылі морам мы... Ціша й спакой у затоцы, а на моры штармы. Балтыка. Гасьне неба вока, сном набрыняюць павекі аблокаў. Ты так далёка, на’т не пагаварыць... На алтары зары гарыць сэрца — бяры! Куршская каса - Менск 2010-28.02.2013