![]() (Текст предоставил: Евгений Барышников |
Барышников |
Евгений Барышников.
ты памятаеш: сьнег і п’яны піяніст,
і інструмент, ледзь закрануты ліхтарамі.
і музыка —
то скатвалася ўніз,
то ўздымалася й кружыла над дварамі,
то замірала ў начной імжы,
то разбівалася аб сьцены і планеты,
а мы балансавалі на мяжы
і водгукі лавілі ўсіх сусьветаў...
ты памятаеш? вуліца і сквер,
і п’яны піяніст дзяліўся ці то шчасьцем, ці то болем,
і ты сказала мне: давай сыдзем,
давай сыдзем цяпер
і тады музыка ня скончыцца ніколі.
21.01.2013, 3:47
s'Hertogenbosch
![]()
![]()