(Текст предоставил: Евгений Барышников)
Барышников Евгений

У тумане, дзе ня бачна берагоў...

                  Евгений Барышников.

У тумане, дзе ня бачна берагоў,
Зьнікаюць сэнсы, колеры і цені
Зьнічы надзеі, прыцемкі багоў —
Усё мінае ў белым летуценьні.

У тумане, дзе няма шляху назад,
Паміж вадой нябеснай і зямною,
Навобмацак, наўсьлеп і наўздагад
Цянюе човен у марах аб спакоі.

У тумане, дзе не застаецца сьлед
Пад бледным зьзяньнем чарнарогага меніска,
З сабой сам-насам, сам сабе сусьвет,
І плынь сама нясе твой човен хісткі.

І прысам не дастаць да дна,
І зрокам не працяць імглістую заслону
Спыніўся рух і час. І давідна
Можна забыцца ў сівым палоне,
Дзе тонуць у начным тумане цені,
Зьнічы надзеі, прыцемкі багоў...
Усё мінае ў белым летуценьні,
       Усё растае ў белым летуценьні,
              Як добра ў гэтым белым летуценьні!

              Адно шкада:
                                    ня бачна берагоў...

Укля-Зарасай-Менск
жнівень-лістапад 2011


Бард Топ elcom-tele.com      Анализ сайта