(Текст предоставил: Евгений Барышников)
Барышников Евгений

Жалоба (Траур).

                  Евгений Барышников.

Жалоба. 
Сьцягі прыспушчаны. 
Да ўзроўню халоднага бруку. 
Звон захліпнуўся. 
Увушшу
стаіць крумкачовы грукат.

Жалоба. 
Сьнягі прыцярушваюць 
Шматкроп’е барвы на белым.
Моташна, пуста, разьюшана...
Ціха.
Выносяць цела.

Не стае ні злосьці, ні веры.
Весела выюць падвеі.
Жалоба. 

Ты зноў памерла,
Мая надзея.

20.12.2010


Бард Топ elcom-tele.com      Анализ сайта