(Текст предоставил: Евгений Барышников) |
Барышников Евгений |
Евгений Барышников. маё шчасьце — адзін тэлефонны званок сярод вусьцішнай цішы бясконцае ночы. маё шчасьце — ў рукох спавівач-паясок і ўдзячныя мокрыя вочы. маё шчасьце — адно толькі слова "прыходзь". і ў пагоні за сэрцам, што мне ўжо даўно не належыць, у шалёным галопе зьдзіраючы пыху і плоць, прылячу, зруйнаваўшы ўсе перашкоды і межы. маё шчасьце — бязьмернай ды марнай пяшчоты лісты, недасланыя, каб не трывожыць. маё шчасьце, каханая, — гэта ты. для цябе толькі варта было жыць. маё шчасьце — стаптанае коньмі быльлё, пустазельлем названае, жухлай травою. маё шчасьце цяпер — гэта шчасьце тваё... ...калі нават ты мецьмеш яго не са мною. 02.04.2010 ноч, пакой бяз столі