(Текст предоставил: Евгений Барышников) |
Барышников Евгений | Посмотреть (исп. автор) |
Евгений Барышников. Не мужчынская справа скардзіцца, Мужчынская справа — скарыць. Не мужчынская справа плакацца, Мужчынская справа — плаціць. Бо каб правіць — мала быць правым, Мала верным быць, каб веры даць. І здаецца мужчынскаю справай Лёгкі крок ад кахаць да караць, Марш-кідок ад помніць да помсьціць, Апэркот ад забыць да забіць... Вырваць сэрца, раструшчыць косьці. Не любіць, не любіць, не любіць. Ды цкаваць — не мужчынскі занятак. Мужчынская справа — трываць. Я — скала. Я ёсьць моц і парадак. Што ўнутры? Мае не хваляваць. А ўспаміны? Рваць абцугамі. Ну а сэрца? У кайданах душыць. І язык трымаць за зубамі, І спакой насаджаць у душы. Бо каб правіць — мала быць правым, Мала верным быць, каб веры даць. Ды мужчынскаю годнаю справай Ёсьць сыход ад караць да канаць. У нябыт паміж помсьціць і помніць, Між забыцца, забыць і забіць. Вырваць сэрца сабе, зьнепрытомець. Толькі каб не любіць, не любіць. А пасьля, пад штучнымі ружамі На магіле ўласнай чакаць, Калі сэрца зноў рушыць здужае Ў доўгі шлях ад канаць да кахаць. 15.01 — 7.02.2010