(Текст предоставил: Евгений Барышников) |
Барышников Евгений | Посмотреть (исп. автор) |
Евгений Барышников. Ляцеў сабе Зьмей па-над краем азёраў, Ляцеў сабе Зьмей, адбіваўся ў празрыстай вадзе, Ляцеў сабе Зьмей, там дзе рэкі хаду пачынаюць да мора Там дзе шуму дуброваў туруе сьвятар на дудзе. Ляцеў сабе Зьмей, нёс дзівосныя скарбы Нёс багацьце і лад, дбаў аб гаспадары. Ляцеў сабе Зьмей, бачыў войны і ворагаў драбы. Днямі спаў у камяні ля крыніцы ў яры. Ляцеў сабе Зьмей, патыхаючы жарам. Ляцеў сабе Зьмей, брат гадзюке й вужу. Ляцеў сабе Зьмей па-над краем стажараў, Ляцеў сабе Зьмей, сын зямлі і дажджу. Ляцеў сабе Зьмей, унікаючы хмараў, І зьвінелі маланкі яму наўздагон. Ляцеў сабе Зьмей, там дзе золак палае пажарам. Ляцеў сабе Зьмей, нёс спрадвечны закон. Ляцеў сабе Зьмей, мерна дыхалі грудзі І з павагай сачылі за ім кожны птах, кожны зьвер. Ляцеў сабе Зьмей і палёт гэты бачылі людзі. Ляцеў сабе Зьмей... Толькі дзе ён цяпер? 21.02.2009