(Текст предоставил: Евгений Барышников) |
Барышников Евгений |
Евгений Барышников. Сёньня дзень быў цяжкі: мяне звольнілі з працы. Твае справы ня лепей — мужыкі ўсе засранцы, А ты ўсё яшчэ верыш мне так, як я веру ў цябе. Яшчэ мы ведаем што вечар сьвятлейшы за дзень. Мы Дорым тое сьвятло сваім сябрам надзейным. І гэта можа праклён, можа дар, што іх так мала ў нас. Бо мы бярэм два квіткі ў кіно — на апошні сэанс. Альбо блукаем у сутоньні завулкаў крывых, Ці ў той кавярні на рагу нам трэба столік на дваіх, Шчырыя размовы, віно, Альбо два кубкі гарбаты й кекс. Мы называем стасункі "сяброўствам З перапынкам на сэкс". І мы знаёмыя міжсобку ўжо цэлую вечнасьць, І кожны ведае, якую другі любіць яечню, І мы даўно не заўважаем нейкіх хібаў Між нашых лепшых праяў. Мы сумяшчальныя, што чэрці, мы — той самы Інь-Янь: Калі я думаю легчы, ты ня думаеш "Устань!", А кладзесься побач сама — гэта пэўна рэфлекс — І лагодна варкочаш "Ведаеш, сонца, Ты мне сябра, вядома, і ўсё такое, але Ці не зрабіць нам з табою, скажам, эээ... перапынак на сэкс? І мне даўно напэўна варта зацягнуць цябе ў ЗАГС, Але на чорта нам пярсьцёнкі, Мэндэльсон і ўвесь фарс? Нам жа і так, бач, няблага ўдваіх, ты гэта цяміш сама. А што сям’я? Сям’я, крэдыты, дзеці, цешча, пуза, лысіна, магіла А ў ёй гусак акальцаваны, ды падрэзаныя крылы, І надпіс "Тут ляжыць дурань, што сук пад сабою сьсек"... Хаця ты ж ведаеш, прычына ня ў гэтым. Ды вядома, прычына ня ў гэтым... Проста цудаў і так вельмі мала на век! І я страшэнна баюся, што мы страцім сяброўства З перапынкам на сэкс. І я халерна баюся, што зьнікне сяброўства З перапынкам на сэкс. Я ні на што не хачу мяняць наша сяброўства І перапынкі на...