(Текст предоставил: Евгений Барышников)
Барышников Евгений

Песьня аб паясох (Песня о поясах).

                  Евгений Барышников.

Першы пояс — чужакам:
На ім зброя й кудмені, ён — бронь.

Другі пояс — для сяброў:
На ім крэсіва й тытунь, біклага віна ды агменяў агонь.

Трэці пояс — для цябе:
На ім грэбень, цяпло тваіх рук, пах тваіх валасоў

І яшчэ адзін пояс заўсёды на мне — у цішы й барацьбе,
На ім ключ ад душы, на ім пот, на ім кроў.
Першы пояс цяжкі — каб трывала стаяць на зямлі. 
Гнуткі й моцны другі — каб ў роднай вяза́нцы трымаць
Трэці — вытканы цуд, на ім знакі дажджу і ральлі,
Ён — каб ты ночкай цёмнай магла мяне расперазаць.

А яшчэ адзін пояс — у скуру мне ўрос,
І ня ўбачць, ня зьняць ні табе, ні сябрам ні гасьцям.
На ім слодыч надзеяў і соль горкіх сьлёз,
На ім вера і гонар, на ім — сьветацям.

Першы пояс — чужакам:
На ім зброя й кудмені, ён — бронь.

Другі пояс — для сяброў:
На ім крэсіва й тытунь, біклага віна ды агменяў агонь.

Трэці пояс — для цябе:
На ім грэбень, цяпло тваіх рук, дым пяшчотных начэй.

І яшчэ адзін пояс са мной — у цішы й барацьбе —
Ды ня варта пытаць пра яго:
Нездарма ж ён схаваны ля цела
Ад хіжых вачэй.


Бард Топ elcom-tele.com      Анализ сайта