(Текст предоставил: Вячеслав Климович) |
Климович Вячеслав | Посмотреть (исп. автор) |
Стихи Максима Богдановича, музыка Вячеслава Климовича. За дахамі места памеркла нябёс пазалота, Паветра напоена ціха гусцеючым мрокам. Ўжо відна, як іскры злятаюць з трамвайнага дрота, Як зоркі гараць і зрываюцца у небе далёкім. Музыкі стагнанне ліецца па вулках з бульвара, Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні; Ўкруг тоўстага шкла яна ўецца, як легкая хмара, А к светлу прабіцца не можа... і томіцца марна. І ўспомніў я час: срэдзь асенняй нахмуранай ночы Музыка зайграла, агні ў вышыне запалалі, І дыхалі грудзі шырока, свяціліся вочы... Мы к светлу ўзляцелі... і шкло ўкруг яго напаткалі...