(Текст предоставил: Вячеслав Климович)
Климович Вячеслав Посмотреть (исп. автор)

Вераснёвая.

                  Вячеслав Климович.

Восень нешта закрывае ад вачэй маіх
І нябёсных летуценяў не кранаецца.
Паза позіркам няздольным летні гай заціх
Быццам скрадзеныя мары адгукаюцца...

Мне б імкнуцца да цябе за шэрым воблакам
Па блакітных па прасторах, дзе няма мяжы.
І прасыпацца з галін сасьпелым яблыкам,
І глядзець, як побач моўчкі далягляд ляжыць...

Ты адразу не пачуеш сціплай шчырасці
І ад погляду схаваеш нежаданага
Свае вочы. Але я шукаю выйсця,
Каб у рэшце рэшт назваць цябе каханаю...

Не сьпяшаецца Сусьвет надаць парады мне
І надзея застаецца на ўласнае..
Толькі цешыць восень марнымі спагадамі
Ды пачуццямі глыбокімі, нязгаснымі.

Верасневы пах струіцца па над горадам
І смуга ляжыць над Сожам ціхай раніцай...
Толькі шаць душу кране зімовым водарам
І вясну чакаць - усё, што мне застанецца...


Бард Топ elcom-tele.com      Анализ сайта