(Текст предоставил: Анатолий Папейко) |
Папейко Анатолий |
Анатолий Папейко Перагорнута старонка Назаўжды былога дня. О мой Бог, як ты цяпер далёка!– Больш не будзем разам ты і я. Са слязьмі балюча сэрца б’ецца, Нібы хоча грудзі разарваць, Птушкаю падняцца ў паднябессе, Крылы скласці і – уніз упасць. У вачах бліскуча хвалі ззяюць, Зазірнеш – і не убачыш дна, Промні ў валасах тваіх сплятаюць Свой вянок са свету і цяпла. Не, не пастарэеш ты ніколі, Застанешся назаўжды такой: Зоркай ў адзінокай маёй долі, Свежай кветкай, песняй і слязой. Не запытвай жа у крыўды горкай, Як такое здарыцца магло, Што каханне, светлае, як зорка, Цяжкай хмарай ў душу залягло. Проста мы блукалі у тумане, Нам разгледзець цяжка была нас, Ды не разумелі мы, што стане Развітальным наш вясельны вальс... (1993)