(Текст предоставил: Андрей Киселёв) |
Киселёв Андрей |
Андрей Киселев. Ззяе сонейка з-за хмары, Кот пільнуе кураня; Пахне жытам, скіпідарам Ды навозам ад каня. Узышлі ў лясах пралескі, Адмянілі ўжо прыгон. ...Пан Тадэўш Пердалеўскі Гоніць з морквы самагон: Носіць дровы, носіць брагу, Бутлі шкляныя нясе... Кот з пагардай сочыць з даху, Лапай грэбліва трасе. Гаспадар з вусоў здзьмувае Кроплі хмельнага пітва – Спрытна чарку налівае, Каб не млела галава; Крэкнуўшы, прымае чарку, Задуменна круціць вус І дахаты крочыць шпарка, Дзе трапляе ў хаўрус... У хаце – тры дачкі ды жонка, Цёшча ведзьмаком глядзіць: Цёшча чуе самагонку, Патрабуе ёй наліць. Дзве дачкі назло хварэюць, Быццам усяліўся бес: У старэйшай – дыярэя, У малодшай – дыятэз. Жонка нудзіць з пахмялюгі, Цёшча дыхаць не дае. ...Пан Тадэўш ставіць boogie, Ціха песенькі пяе. 10.02.2003