(Текст предоставил: Борис Вайханский) |
Вайханский Борис | Послушать (исп. Галина и Борис Вайханские) |
Борис Вайханский Эта чистая река, Что Оресою зовётся, Будто мамина рука Вновь руки моей коснётся. И омоет берега Светлой памяти истома. Эта быстрая река Дарит нам дорогу к дому. У домашнего тепла – Вкус свободы. Будто мама принесла Чаю с мёдом. В доме, где царит уют, Люди счастливо живут, Гóды не считая И во снах летая. Устремляясь в небеса, Ввысь взмывая словно птицы, Мы наполним паруса, Чтоб к истокам возвратиться. Купол неба голубой Тронет облаков завеса. И воркует голубком Речка с именем Ореса. У домашнего тепла – Вкус свободы. Будто мама принесла Чаю с мёдом. В доме, где царит уют, Люди счастливо живут, Гóды не считают, А дети подрастают. В светлый край мечты моей Лунная ведёт дорожка. Там ― на ветке соловей У раскрытого окошка. Пахнет яблоком пирог. Слышен в доме смех весёлый. Пустят кошку на порог, Молодые новосёлы. У домашнего тепла – Вкус свободы. Будто мама принесла Чаю с мёдом. В доме, где царит уют, Люди счастливо живут, И Оресою ведомы, Все пути приводят к дому. ...И омоет берега Светлой памяти истома Дарит чистая река ― Нам дорогу к дому... 2012 Это стихотворение перевёл на белорусский язык поэт Григорий Бородулин (Рыгор Барадулiн) АРЭСА Гэта чыстая рака, Што Арэсаю завецца, Быццам маміна рука Раптам з ласкай дакранецца. Нецярплівага рыўка Хопіць, каб звяселіць стому. Гэта быстрая рака Нам бадзёрыць шлях дадому. Хмельны ў хатняга цяпла Смак свабоды. Быццам мама падала Чаю з мёдам. Там, дзе згода і спакой, Людзі дом шануюць свой, Шчасце ў госці клічуць І гады не лічаць. На зямлю бацькоў зірнём, Быццам птушкі з-пад аблокаў. Воляй ветразі напнём, Каб вярнуцца да вытокаў. Птушкі лётаць вучаць дні. Радасць п’е лагоду з кубка. Хто буркоча ў цішыні. Дзе Арэса, дзе галубка? Хмельны ў хатняга цяпла Смак свабоды. Быццам мама падала Чаю з мёдам. Там, дзе згода і спакой, Людзі дом шануюць свой, Шчасце ў госці клічуць І гады не лічаць Поўня спіць салодкім сном. Дрэмле зорка маладая. Пад расчыненым вакном Салавей свой спеў люляе. Пахне яблыкам пірог. Л’ецца ў хаце спеў вясёлы. Пусцяць кошку на парог Маладыя навасёлы. Хмельны ў хатняга цяпла Смак свабоды. Быццам мама падала Чаю з мёдам. Там, дзе згода і спакой, Людзі дом шануюць свой, І Арэса гоніць стому, Сцежкі ўсе вядзе дадому. Лёгкая ў вятроў рука Адганаяць з душы трывогу. Дорыць чыстая рака Нам дамоў дарогу.